


|

 |
27 Сьнежня 2001
|
АПРАЎДАЛІ СТУДЭНТА, ЯКІ РАЗЬВЕШВАЎ ПЛЯКАТЫ ЎЛАДЗІМЕРА ГАНЧАРЫКА |
Сеньня суд адмяніў рашэньне адміністрацыйнай камісіі Кастрычніцкага раёна Магілева, якая аштрафавала студэнта Юрыя Казуціна за разьвешваньне плякатаў Уладзімера Ганчарыка падчас выбарчай кампаніі.
|
|
|
Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў |
|
Юр’я Казуціна затрымалі міліцынты, калі ён разам з рабочым Яўгенам Бабковым позна ўначы вяртаўся дахаты. Начальнік аддзела ўнутраных справаў Кастрычніцкага раёна Магілёва запатрабаваў, каб юнакі праехалі разам зь ім у пастарунак.
У пастарунку іх абшукалі і знайшлі плякаты ды ўлеткі ў падтрымку Ўладзімера Ганчарыка. На гэтай падставе адміністрацыйная камісія Кастрычніцкага раёна абвінаваціла іх у парушэньні заканадаўства і кожнага пакарала штрафам у памеры некалькіх мінімальных заробкаў. Рабочы Яуген Бабкоў першым накіраваў позву супраць адміністрацыйнай камісіі, і суд задаволіў ягоныя патрабаваньні.
Прыклад сябрука скарыстаў і Юры Казуцін, але суд на ягоную позву зацягнуўся, бо на працэс не зьяўляліся адказчыкі і сьведкі, адказны сакратар адміністрацыйнай камісіі і кіраунік міліцыі Кастрычніцкага
раёна Магілёва. Судзьдзя ўважліва выслухала аргумэнты абодвух бакоў і пагадзілася зь ініцыятарам позвы. Як стала вядома Юры Казуцін не расклейваў плякаты, а нёс іх дамоў ва ўласнай торбе. Паводле судовага рашэньня камісія павінна адмяніць уласнае папярэдняе рашэньне ў адносінах да спадара Казуціна.
Вось як пракамэнтаваў рашэньне суда прадстаўнік спадара Казуціна,
сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Барыс Бухель:
(Бухель: ) “Апошнім часам я удзельнічаў у некалькіх падобных паседжаньнях і прадстаўляў інтарэсы людзей, якіх незаконна пакаралі за ўдзел у выбарах на баку апазыцыі. Адміністрацыйныя камісіі розных раёнаў горада. Трэба адзначыць, што гэтым разам суды досыць аб’ектыўна падышлі да разгляду гэтых справаў і цалкам апраўдалі ўсіх аштрафаваных. Я лічу, што гэтыя рэчы адбыліся таму , што прадстаўнікі камісій– юрыдычна некампэтэнтныя людзі, якія ня ведаюць законаў”. |
|
|
|
 |
|
|