news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



13 Сьнежня 2001
 
50 МІНІМАЛЬНЫХ ЗАРОБКАЎ ШТРАФУ АТРЫМАЎ ГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР ЗАКРЫТАЙ “ПАГОНІ”
У Горадні на 50 мінімальных заробкаў аштрафавалі галоўнага рэдактара забароненай газэты "Пагоня" Міколу Маркевіча. Справа датычыла пікету ў абарону закрытай судом "Пагоні", які адбыўся 19 лістапада.
 
Сяргей Астраўцоў, Горадня
 
(Маркевіч: ) "Сёньня судзьдзя Дземчанка аштрафаваў мяне на 50 мінімальных заробкаў за ўдзел, як ён палічыў, у несанкцыянаваным пікеце — калі мы пратэставалі супраць закрыцьця "Пагоні". Зусім, як у нашага клясыка Янкі Купалы: "І крыкнуць ня можаш "ратуйце!" і мусіш ты "дзякуй!" крычаць"... Відавочна, што ўлады робяць усё, каб заткнуць рот журналістам".

Паводле Міколы Маркевіча, сёньня яны робяць захады для рэгістрацыі новай газэты. Яшчэ канчаткова ня вызначыліся наконт назвы выданьня, але журналісты прадумваюць канцэпцыю. Галоўнае, што гэта будзе па-ранейшаму беларуская газэта зь беларускім духам. Хаця Мікола Маркевіч лічыць, што ўлады зробяць усё магчымае, каб перашкодзіць рэгістрацыі новага выданьня. Дарэчы, аштрафавалі галоўнага рэдактара дакладна празь месяц пасьля закрыцьця газэты.

На гэтым тыдні старшыню Вышэйшага гаспадарчага суду была пададзеная скарга адносна рашэньня аб закрыцьці "Пагоні" — у парадку нагляду.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.